Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Семянюк Сцяпан Фёдаравіч

Сцяпан (Стафан) Фёдаравіч Семянюк нарадзіўся 3 снежня 1895 г. у в. Яромічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям'і. На той час у Яромічах было 30 двароў, 180 жыхароў, меліся Падалескае валасное ўпраўленне, царква, сінагога, хлебазапасны магазін, кузня, піцейны дом, народнае вучылішча, у якім у 1905 г. навучаліся 69 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак.